-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прафарыентацыйны марафон
У сакавіку ў рамках прафарыентацыйных тыдняў супрацоўнікі Цэнтра «Прафарыенцір» пад кіраўніцтвам М.С. Кавалевіч сумесна з валанцёрамі-прафарыентолагамі атрада «Перспектыва» наведалі сярэднюю школу Маларыцкага раёна ДУА «Лукаўская сярэдняя школа», Камянецкага раёна ДУА «Белавежская сярэдняя школа», Бярозаўскага раёна ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».
Падчас сустрэч навучэнцы атрымалі магчымасць пашырыць свае веды аб правілах выбару прафесіі, правілах выбару навучальнай установы. Зацікавіла старшакласнікаў інфармацыя аб прафесіях, якія прапануе Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, у тым ліку аб новых спецыяльнасцях – такіх, як гісторыя (археалогія) і гісторыя (паліталогія).
Пра сацыяльна-педагагічны факультэт, яго традыцыі, умовы паступлення і разнастайнае і цікавае студэнцкае жыццё займальна расказалі валанцёры-прафарыентолагі атрада «Перспектыва» Мурын Дзмітрый і Невар Кацярына (спецыяльнасць сацыяльная праца (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)).
За кансультацыйнай дапамогай да спецыялістаў Цэнтра «Прафарыенцір» звярнулася больш за 50 навучэнцаў, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі ў прафесійным выбары. Прайшоўшы камп’ютарнае тэставанне і прафкансультаванне, сумесна з супрацоўнікамі цэнтра «Прафарыенцір» Ю.С. Рынкевіч і А.М. Дубінай навучэнцы змаглі вызначыць свае прафесійныя перспектывы і інтарэсы, матывы выбару прафесіі. Педагогі-псіхолагі Цэнтра «Прафарыенцір» звярталі ўвагу на ўсвядомленасць выбару прафесіі, на ўменне суаднесці свае асабістыя якасці з патрабаваннямі выбранай прафесіі, а таксама на веданне сацыяльнага, эканамічнага і псіхалагічнага боку выбранай прафесіі.
Праца, праведзеная Цэнтрам «Прафарыенцір» ў раённых школах Брэсцкай вобласці паказвае, што прафесійнае самавызначэнне – гэта працэс шматразовых выбараў, кожны з якіх – важная жыццёвая падзея, якая вызначае далейшыя крокі ў прафесійным развіцці асобы.
Цэнтр «Прафарыенцір»