-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна прадставіла Рэспубліку Беларусь на Сусветнай генеральнай асамблеі
З 1 па 4 красавіка ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах (Шарджа) пад патранатам арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO) і Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ECOSOC) адбылася Сусветная генеральная асамблея Міжнароднай арганізацыі народнага мастацтва (IOV). Важнае месца ў рамках Асамблеі было адведзена Міжнароднай навуковай канферэнцыі IOV «Народная культура: сучаснасць і будучыня», якая была арганізавана Навуковай камісіяй IOV сумесна з Інстытутам спадчыны Шарджа.
У фокусе ўвагі ўдзельнікаў Асамблеі знаходзіліся навуковыя пытанні функцыянавання і трансфармацыі розных тыпаў фальклорнай культуры ў сучасным жыцці, карэляцыі фальклору і мастацтва (кіно, тэатра, музыкі, відэагульняў), уплыў сучасных тэхналогій і СМІ на традыцыйную культуру і інш.
Рэспубліку Беларусь на гэтым глабальным форуме прадставіла прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Швед Іна Анатольеўна – член Навуковага камітэта IOV. Яна выступіла з дакладам на тэму «Беларускі сучасны дзіцячы фальклор», пазнаёміла сусветную навуковую грамадскасць з культурай і традыцыямі беларускага народа, а таксама з найноўшымі дасягненнямі ў галіне айчыннай этналогіі і фалькларыстыкі.