Прафесар Ніклас Шапер прачытаў цыкл лекцый у БрДУ імя А.С.Пушкіна

З 2 па 5 верасня 2014 года студэнты 3-га курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” наведвалі лекцыі і семінары Асноўныя канцэпцыі арганізацыйнай псіхалогіі матывацыя, зносіны, супрацоўніцтва і лідарства загадчыка кафедры псіхалогіі працы і арганізацый факультэта культуралогіі Універсітэта Падэрборн (Германія) прафесара Нікласа Шапера.

На лекцыях абмяркоўваліся пытанні і праблемы, якія ў будучым дапамогуць спецыялістам турыстычнай сферы ў іх прафесійнай дзейнасці: фарміраванне каманды, праца ў групе, матывацыя супрацоўнікаў, лідарства. Студэнтам былі прапанаваны цікавыя заданні для працы ў групах, абмяркоўваліся вынікі сучасных даследаванняў у арганізацыйнай псіхалогіі.

Тэматыка лекцый выклікала цікавасць таксама ў студэнтаў псіхолага-педагагічнага факультэта, выкладчыкаў псіхалогіі і дысцыплін па турызме, работнікаў турыстычнай галіны.

Геаграфічны факультэт

Больш падрабязна з навіной можна пазнаёміцца тут.

Відэарэпартаж пра лекцыі глядзіце тут.

Падзяліцца: