Прафкам студэнтаў узнагародзіў лепшых выпускнікоў універсітэта за актыўную працу ў прафсаюзнай арганізацыі

Студэнцкія гады – напэўна, з гэтым пагодзяцца многія – самы запамінальны часавы адрэзак у жыцці чалавека, які яго перасёк. На ўсё жыццё запомніцца першая лекцыя, першая сесія, хваляванні перад здачай залікаў і экзаменаў, першыя нясмелыя крокі на шляху да пастаўленай мэты ... Трывалая дружба, моцнае каханне, радасці і расчараванні, поспехі і няўдачы – усё гэта студэнцкая жыццё. Вучоба, навуковыя пошукі, грамадская работа – гэта галоўныя складнікі студэнцтва за час знаходжання ва ўніверсітэце. У маі-чэрвені 2015 г. на факультэтах універсітэта прайшлі выпускныя лінейкі. Усе яны былі напоўнены станоўчымі эмоцыямі, успамінамі. Мерапрыемствы суправаджаліся выступленнямі як студэнтаў, так і выкладчыцкага корпуса, гучалі песенныя нумары. Дэканы факультэтаў узнагародзілі лепшых студэнтаў пісьмовай падзякай рэктара і дыпломамі.

Старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль ад імя прафсаюзнага камітэта за садзейнічанне ў выкананні планавых мерапрыемстваў прафкама студэнтаў і актыўную працу ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі, значныя поспехі ў вучобе, творчыя дасягненні і актыўную жыццёвую пазіцыю ўзнагародзіў наступных выпускнікоў універсітэта пісьмовай падзякай з заахвочвальнай выплатай:

  • Швейкус Кацярыну Юр’еўну (фізіка-матэматычны факультэт),
  • Шаройку Канстанціна Аляксандравіча (фізіка-матэматычны факультэт),
  • Праскураву Марыну Ігараўну (біялагічны факультэт),
  • Маркоўскую Анжаліку Аляксандраўну (геаграфічны факультэт),
  • Крыштопік Іну Уладзіміраўну (факультэт замежных моў).

Прафсаюзны камітэт студэнтаў віншуе ўсіх выпускнікоў з паспяховым заканчэннем вучобы, пачаткам новага творчага этапу на жыццёвым шляху і жадае моцнага здароўя, спраўджвання жаданняў і далейшых поспехаў.

Р.В. Чуль,
старшыня прафкама студэнтаў

Падзяліцца: