Прафкам студэнтаў павіншаваў студэнтак-мацярэй

14 кастрычніка 2016 года ў нашым універсітэце прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці. Мерапрыемства было арганізавана прафсаюзным камітэтам студэнтаў і студэнцкім клубам універсітэта.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Т.В. Сакалова і старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль.

Ва Установе адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» на дзённай форме навучаецца 48 студэнтак, якія выхоўваюць дзяцей; 17 студэнтак-мацярэй знаходзяцца ў акадэмічным адпачынку. Акрамя гэтага, у нашым універсітэце зарэгістравана 9 маладых студэнцкіх сем’яў на геаграфічным, філалагічным, фізіка-матэматычным і гістарычным факультэтах.

На завяршэнне канцэртнай праграмы прадстаўнікі прафсаюзнага камiтэта студэнтаў уручылі маладым мамам і іх дзецям падарункі.

Жадаем нашым мамам моцнага здароўя, сямейнага шчасця,
ажыццяўлення самых патаемных і запаветных жаданняў!

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: