Прафсаюзная канферэнцыя калектыву навучэнцаў універсітэта аб выкананні Пагаднення на 2016–2019 гады ў 2017 годзе

21 лютага 2018 года ў нашым універсітэце прайшла прафсаюзная канферэнцыя калектыву навучэнцаў універсітэта «Аб выкананні Пагаднення паміж Установай адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі на 2016–2019 гг. У 2017 годзе».

Выступоўцамі ад бакоў сацыяльных партнёраў былі прарэктар па выхаваўчай працы, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Т.В. Сакалова і старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль.

У сваім выступленні Т.В. Сакалова прааналізавала выкананне ўсіх раздзелаў Пагаднення з боку Універсітэта, асобна спынілася на пытаннях стыпендыяльнага забеспячэння і прэміравання навучэнцаў. Р.В. Чуль падрабязна расказаў аб працы з боку прафсаюзнага камітэта, сканцэнтраваўшы сваю ўвагу на працы розных камісій універсітэта, правядзенні культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, турысцка-экскурсійнай дзейнасці і інш.

У рамках мерапрыемства навучэнцам з ліку прафсаюзных актывістаў БрДУ былі ўручаны сертыфікаты прафсаюзных выплат і стыпендый на 2017/2018 навучальны год. Юбілейнымі дыпломамі прафсаюзнага камітэта была адзначана работа прафгрупоргаў.

Прафсаюзны камітэт студэнтаў

Падзяліцца: