Прафсаюзны камітэт студэнтаў правёў навучальны семінар для прафгрупоргаў першых курсаў

У адпаведнасці з планам работы прафсаюзнага камітэта студэнтаў нашага ўніверсітэта 21 сакавіка 2018 года прайшоў навучальны семінар для прафгрупоргаў першых курсаў.

Старшыня прафкама студэнтаў Р.В. Чуль у сваім выступленні акрэсліў асноўныя напрамкі работы прафсаюзнай арганізацыі, расказаў аб праведзеных мерапрыемствах і новых сацыяльна значных праектах.

У рамках работы семінара былі ўручаны сертыфікаты выплат прафсаюзнага камітэта студэнтаў на II семестр 2017/2018 навучальнага года і Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. Лаўрэатам выплаты прафкама стала Таццяна Сільвестрава (філалагічны факультэт), а лаўрэатамі выплат абкама – Надзея Майсяйчук (геаграфічны факультэт), Яна Бязух (факультэт замежных моў).

Юбілейнымі дыпломамі прафсаюзнага камітэта былі ўзнагароджаны магістрант факультэта фізічнага выхавання Мікалай Вабішчэвіч і студэнткі геаграфічнага факультэта Дар’я Бонк і Лізавета Мацука.

Асобна была адзначана работа студэнтаў нашага ўніверсітэта ў якасці настаўнікаў адкрытага вакальнага праекта «Голас» (Ксенія Пухнарэвіч, Вольга Маразюк, Яніна Гац).

За актыўнае супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне з першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў пісьмовыя падзякі Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза былі ўручаны начальніку спартыўнага клуба У.У. Гусеву, намесніку дэкана фізіка-матэматычнага факультэта па выхаваўчай працы Л.І. Капіцы, педагогу сацыяльнаму аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Н.А. Крывіцкай і выхавальніку інтэрната № 2 С.К. Страпко.

Старшыні прафсаюзных бюро факультэтаў і прафгрупоргі атрымалі нататнікі і папкі з лагатыпам прафсаюзнай арганізацыі.

Пасля асноўнай часткі мерапрыемства для прафактыву была арганізавана экскурсійная праграма ў філіял «Камянецкая вежа» Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, а таксама падрыхтаваны салодкі пачастунак.

Прафкам студэнтаў

Падзяліцца: