Практыкум «Эфектыўныя формы працы студсаветаў інтэрнатаў»

22 кастрычніка 2015 года метадысты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю правялі практыкум «Эфектыўныя формы працы студсаветаў інтэрнатаў» (у рамках школы «Вопыт»). У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 18 студэнтаў-актывістаў нашага ўніверсітэта.

Арганізатарам практыкума важна было змадэляваць умовы для паспяховага функцыянавання студэнцкіх саветаў інтэрнатаў. Навучэнцам былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне іх ведаў аб дзейнасці органаў студэнцкага самакіравання ў інтэрнаце і на развіццё лідарскіх якасцей.

Заняткі завяршыліся рэфлексіяй, дзе кожны ўдзельнік змог прааналізаваць сваю працу падчас заняткаў і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: