-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Практыкум «Нарматыўнае забеспячэнне і планаванне работы органаў студэнцкага самакіравання»
25 верасня 2019 года для старшыняў студэнцкіх саветаў самакіравання і іх намеснікаў у рамках школы «Вопыт» метадыст аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Наталля Уладзіміраўна Сухарук правяла практыкум «Нарматыўнае забеспячэнне і планаванне работы органаў студэнцкага самакіравання». Мэтай заняткаў стала стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэце.
Студэнтам-актывістам былі прапанаваны заданні, накіраваныя на ўдасканаленне ведаў аб нарматыўным забеспячэнні студэнцкага самакіравання і развіццё навыкаў планавання, уліку і аналізу асабістай і каманднай дзейнасці, а таксама на фарміраванне ўзроўню культуры зносін у студэнцкім калектыве. Было прапанавана выказаць сваё меркаванне аб змесце працы старшыні студэнцкага самакіравання. Пасля навучэнцы ацанілі адпаведнасць работы, што рэальна выконваецца iмi, з фармальнымі функцыямі, якія пазначаны ў Палажэнні аб студэнцкім самакіраванні.
Падчас практыкума прайшло і абмеркаванне праекта Стратэгіі развіцця дзяржаўнай моладзевай палітыкі на 2020–2030 гады. Чакаецца, што Стратэгія вызначыць вектары далейшага развіцця моладзевай палітыкі, акрэсліць тыя сферы і галіны, у якіх моладзь дасць новы імпульс развіццю незалежнай Беларусі. На занятках з дакладам па гэтым пытанні выступіў Мацвей Швед, член Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, старшыня савета студэнцкага самакіравання гістарычнага факультэта.
У канцы практыкума Н. У. Сухарук звярнула ўвагу лідараў студэнцкага самакіравання, што менавіта ад іх, ад тых, хто павінен весці за сабой, залежыць паспяховая сацыялізацыя моладзі ў сучасным грамадстве. Сваім прыкладам актывісты павінны арыентаваць сваіх аднагодкаў-студэнтаў на прадуктыўную працоўную і прафесійную дзейнасць, а таксама на развіццё якасцяў канкурэнтаздольнай асобы, гатовай да прыняцця адказных рашэнняў.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю