Практыкум «Я стараста, а гэта значыць!..»

13 кастрычніка 2015 года для секцыі «Я лідар» у рамках школы «Вопыт» метадысты аддзела выхаваўчай працы з моладдзю правялі практыкум «Я стараста, а гэта значыць!..» У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 30 старастаў вучэбных груп 1 курса ўсіх факультэтаў нашага ўніверсітэта.

Студэнтам, лідарам-пачаткоўцам, былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне ведаў пра змест дзейнасці старасты, на развіццё іх лідарскіх якасцей і на фарміраванне ўзроўню культуры зносінаў у студэнцкім калектыве.

Праграма практыкума завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны прааналізаваў сваю працу ў камандзе і выказаў пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: