-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Працоўны марафон: БрДУ прыняў удзел у агульнарэспубліканскім суботніку
21 красавіка ў Беларусі адбыўся агульнарэспубліканскі суботнік. Нароўні з людзьмі ў зялёных камізэльках на вуліцы з прыбіральным інвентаром выйшлі работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Не выключэнне і наш універсітэт: у мінулую суботу супрацоўнікаў і студэнтаў аб’яднала жаданне зрабіць горад чысцейшым.
Мётлы, граблі і пальчаткі на некалькі гадзін сталі лепшымі сябрамі ўдзельнікаў суботніка. Сэнс удзелу ў ім кожны вызначыў для сябе сам: хтосьці хацеў пацьмянелыя за зіму вуліцы зрабіць ярчэйшымі, хтосьці ўнесці свой уклад у захаванне гістарычнай памяці, а нехта ўласным прыкладам паказаць, што да тысячагоддзя любімага горада трэба пачынаць рыхтавацца ўжо зараз. Студэнты і работнікі БрДУ акультурвалі тэрыторыю каля карпусоў універсітэта, інтэрнатаў, алею славы, а таксама свой гонар – зімовы сад. А ў Год малой радзімы працавалі з яшчэ большым энтузіязмам, чым звычайна.
Цяпер, гледзячы на яркія фарбы, якімі ў сонечных промнях пераліваюцца кветкі, зялёная трава і лістота на пасаджаных дрэвах, мы смела сцвярджаем, што ў нас атрымалася зрабіць родны горад прыгажэйшым.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба