-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Прэм’ер-міністр Беларусі ўручыў Таццяне Нічышынай дзяржаўную ўзнагароду
Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам сістэмы адукацыі. Напярэдадні Дня настаўніка ў Палацы Рэспублікі ганаравалі і дэкана псіхолага-педагагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Таццяну Віктараўну Нічышыну.
Уручаючы высокія ўзнагароды, Раман Галоўчанка адзначыў, што беларускія педагогі ва ўсе часы выдатна спраўляліся з важнай місіяй, ускладзенай на іх грамадствам, – выхаваннем і навучаннем новых пакаленняў. “І сёння асаблівую важнасць набывае праца настаўніка па выхаванні сапраўдных патрыётаў нашай краіны, фарміраванні ў моладзі пачуцця далучанасці да гераічнага мінулага, паважлівых адносін да традыцый беларускага народа”, – падкрэсліў прэм’ер-міністр.
Пасля ўрачыстай цырымоніі ў інтэрв’ю журналістам тэлеканала “Беларусь 1” Т. В. Нічышына адзначыла, што педагог – прафесія ўніверсальная, якая запатрабавана заўжды. Таццяна Віктараўна ганарыцца ўзнагародай, якая з’яўляецца сур’ёзнай матывацыяй не спыняцца на дасягнутым, пастаянна рухацца наперад і ўдасканальвацца.
Юлія Воўк