Прэзентацыя праекта «Адукацыя вачыма моладзі»

11 сакавіка 2015 года ў фае вучэбнага корпуса №1 прайшла акцыя-прэзентацыя праекта «Адукацыя вачыма моладзі». Арганізатарамі акцыі-прэзентацыі выступілі: прадстаўнік Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь С.С. Бадунец, актыў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» і аддзел выхаваўчай працы з моладдзю.

Падчас акцыі-прэзентацыі студэнты і працаўнікі ўніверсітэта былі азнаёмлены з вынікамі анкетавання, якое было праведзена ў межах гэтага праекта. Студэнты адказвалі на пытанні:

  1. Якім Вы бачыце развіццё студэнцкага самакіравання ва ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь?
  2. Якімі Вы ўяўляеце курсы па выбары і ці трэба да іх выбіраць выкладчыка?
  3. Якія змены Вы бачыце ў сістэме цэнтралізаванага тэставання?

Удзельнікі акцыі-прэзентацыі таксама мелі магчымасць задаць пытанне Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Гэты праект быў пададзены для абмеркавання з такімі мэтавымі групамі: актывам п/а ГА «БРСМ» (02.03.2015); намеснікамі дэканаў па выхаваўчай працы факультэтаў, кіраўніком і спецыялістамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю, старшынёй і актывам прафсаюзнага камітэта студэнтаў (03.03.2015); старшынямі саветаў студэнцкага самакіравання факультэтаў і студэнцкіх саветаў інтэрнатаў студэнцкага гарадка (04.03.2015).

У сацыяльных сетках створана студэнцкая група «Студэнцкі савет БрДУ імя А.С. Пушкіна» для абмеркавання найбольш надзённых пытанняў, якія звязаны з прынцыпамі развіцця беларускай сістэмы адукацыі. Дзякуючы сацыяльным сеткам у студэнтаў ёсць магчымасць абмеркаваць праблемы сучаснай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і свеце, данесці свае меркаванні да кіруючых органаў сістэмы адукацыі.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
прадстаўнік Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета
пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
С.С. Бадунец,
п/а ГА «БРСМ»

Падзяліцца: