-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Простае рашэнне складаных праблем»
«Простае рашэнне складаных праблем» – пад такой назвай 26 кастрычніка 2015 года прайшоў семінар-практыкум (у рамках школы «Вопыт») для студэнтаў-куратараў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта. Арганізатарамі семінара выступілі педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Тарасюк Вікторыя Васільеўна і Ануфрыкава Наталля Сяргееўна.
Мэтай гэтага мерапрыемства стала садзейнічанне ў інфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы студэнтаў-куратараў. У ходзе семінара навучэнцам было прапанавана прайсці тэст Айзенка, з дапамогай якога можна было выявіць свае асобасныя рысы, а таксама была дадзена магчымасць абмеркаваць з педагогамі-псіхолагамі цяжкасці ў працы з першакурснікамі, якім неабходна дапамога ў адаптацыі.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы расказалі пра ўзроўні адаптаванасці першакурснікаў, а студэнты-куратары падзяліліся сваімі ідэямі і прапановамі, што садзейнічаюць адаптацыі. Так, актывісты геаграфічнага факультэта прапанавалі праводзіць больш спартыўных мерапрыемстваў, дабрачынных акцый, караоке-конкурсаў. Прадстаўнікі факультэта замежных моў лічаць неабходнай арганізацыю сумесных псіхалагічных трэнінгаў, семінараў для старшакурснікаў і першакурснікаў. Студэнты фізіка-матэматычнага факультэта параілі ўключыць у штогадовы план Тыдня ведаў правядзенне квест-гульні для першакурснікаў, сумеснага чаявання, прагляду фільмаў, музычных вечароў у інтэрнатах. Філалагічны факультэт падаў ідэю сумесных паходаў у кіно, тэатр, на канцэрты. Студэнты-куратары сацыяльна-педагагічнага факультэта парэкамендавалі праводзіць для першакурснікаў трэнінгі на згуртаванне, экскурсіі, сустрэчы ў нефармальнай абстаноўцы.
Падводзячы вынікі, удзельнікі семінара абмяняліся меркаваннямі і атрымалі практычныя рэкамендацыі.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю