-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Публічная лекцыя аб Брэсцкім міры
30 мая 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў межах праекта «Гістарычныя сімвалы Брэста», прымеркаванага да 1000-годдзя нашага горада, адбылася адкрытая публічная лекцыя «Брэсцкі мір у гісторыі горада, краіны і свету». З лекцыяй выступаў доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Вабішчэвіч Аляксандр Мікалаевіч.
Удзельнікамі мерапрыемства былі супрацоўнікі ўстаноў культуры, выкладчыкі, студэнты, краязнаўцы і ўсе тыя, хто цікавіцца мінулым Брэста. Лектар асвяціў трагічныя падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе горада, паказаў складаны і супярэчлівы ход перамоў, заключэнне Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г. у Белым палацы і яго сусветнае значэнне. Пры гэтым былі выкарыстаныя розныя крыніцы (дакументы, успаміны, фотаздымкі, паштоўкі), у тым ліку і невядомыя для шырокага кола чытачоў. Пасля лекцыі прысутныя змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх адказы, пазнаёміцца з тэматычнай выставай літаратуры.
Папярэдняя публічная лекцыя пра гістарычныя сімвалы горада – «Брэсцкая унія ў гісторыі Брэста і лёсах еўрапейскай цывілізацыі» – была праведзена ў красавіку кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Свірыдам Аляксандрам Мікалаевічам. Чарговая лекцыя ў праграме праекта, з якой у чэрвені выступіць доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Здановіч Уладзімір Васільевіч, будзе прысвечана гісторыі Брэсцкай крэпасці.
Кафедра гісторыі славянскіх народаў