-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Пушкінскія сустрэчы на філфаку–2018
6 сакавіка на філалагічным факультэце адкрыўся новы сезон «Пушкінскіх сустрэч на філфаку», у рамках якога падводзяцца вынікі розных конкурсаў і праектаў, арганізаваных для вучнёўскай і студэнцкай моладзі кафедрай рускай літаратуры і журналістыкі.
Традыцыйна ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі сярэдніх навучальных устаноў г. Брэста, якія маюць магчымасць пазнаёміцца з філалагічным факультэтам, сустрэцца са студэнцтвам і выкладчыкамі.
У сакавіцкіх «сустрэчах» прынялі ўдзел вучні СШ № 30 імя Д.Б. Гвішыяні. Для іх была арганізавана экскурсія па факультэце, а таксама адбылося знаёмства з выкладчыкамі і студэнтамі.
Дацэнт кафедры Людміла Садко і студэнтка філалагічнага факультэта Марыя Бугаёва правялі адкрытае пасяджэнне дыскусійнага клуба «Дэбаты» на тэму «Дзеці – гэта людзі». Тэма дэбатаў па-сапраўднаму захапіла ўдзельнікаў, пра што сведчыла гарачая дыскусія.
«Пушкінскія сустрэчы на філфаку» – новы фармат прафарыентацыйнай работы кафедры, які дазваляе школьнікам акунуцца ў атмасферу жыцця сучаснага факультэта.
Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі