-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Пушкінскія сустрэчы на філфаку – 2019
Больш за 100 навучэнцаў з Брэста і Брэсцкай вобласці сабраліся 14 снежня 2019 года ў актавай зале ўніверсітэта на рэгіянальным паэтычным форуме «Пушкінскія сустрэчы на філфаку», арганізатарамі якога выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі і Рускі культурна-адукацыйны цэнтр імя А. С. Пушкіна.
Адкрыліся «Сустрэчы» інтэрактыўным шоу «Цуды побач з намі» ў выкананні выпускніка нашага ўніверсітэта Сяргея Палейчука.
Пасля прагляду цыркавога эцюда арганізатары прыступілі да цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў завочных алімпіяд па рускай літаратуры і журналістыцы, а таксама іншых конкурсаў.
Пераможцам адкрытага конкурсу «Першацвет» стала студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» Анастасія Мелішкевіч.
Народным галасаваннем былі вызначаны пераможцы і прызёры конкурсу арт-выказванняў «Залатая восень А. С. Пушкіна – 2019». Безумоўнага лідара выбраць не ўдалося. У выніку I месца падзялілі двое ўдзельнікаў – Радзіеўская Яна (10-ы клас, гімназія № 2 г. Брэста) і Татарчук Міхаіл (6-ы клас, СШ № 10 г. Брэста).
Пераможцы і прызёры конкурснай праграмы атрымалі дыпломы, граматы і падзякі, а таксама сувеніры ад Рускага культурна-адукацыйнага цэнтра імя А. С. Пушкіна.
Навумчык Анастасія,
спецыяліст кафедры рускай літаратуры і журналістыкі