-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рабіць усё самааддана: у БрДУ прайшла сустрэча міністра адукацыі Андрэя Іванца са студэнтамі
У рамках рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць 8 красавіка міністр адукацыі Андрэй Іванец сустрэўся са студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна. Уступнае слова Андрэй Іванавіч прысвяціў тэмам захавання гістарычнай памяці і Вялікай Перамогі, пасля чаго ён заклікаў аўдыторыю да адкрытага дыялогу.
Адказваючы на пытанні студэнтаў, Андрэй Іванавіч падкрэсліў, што кожны педагог павінен стаць для дзяцей настаўнікам, які дзеліцца сваім прафесійным вопытам, выхоўвае, накіроўвае, дапамагае парадай. Яшчэ ён адзначыў, што БрДУ імя А.С. Пушкіна з’яўляецца ўніверсітэтам-апорай для брэсцкага рэгіёна, бо тут рыхтуюць спецыялістаў для самых розных сфер, захоўваючы пры гэтым навучанне па педагагічных спецыяльнасцях.
Падчас размовы Андрэй Іванец паведаміў, што плануецца падкарэктаваць школьную праграму, а іменна павялічыць колькасць гадзін на вывучэнне рускай і беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах. “Вучні павінны быць філалагічна адукаванымі, умець разважаць і вучыцца будаваць канструктыўны дыялог”, – заявіў ён.
Студэнты БрДУ імкнуцца весці здаровы лад жыцця і займаюцца спортам, таму яны пацікавіліся тым, якія якасці сфарміраваліся ў міністра дзякуючы спорту высокіх дасягненняў. Андрэй Іванец адзначыў, што фізічная актыўнасць выхоўвае характар, развівае працаздольнасць і цярпенне.
Студэнты запыталі Андрэя Іванавіча пра далейшае ўдасканаленне сістэмы падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, пра перавагамі беларускай адукацыі, пра сямейныя традыцыі, звязаныя з Вялікай Перамогай, і інш. У сваю чаргу, яны расказалі госцю аб праекце, які рэалізуецца пры ўдзеле прафсаюзнага камітэта студэнтаў “Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага настаўніцкага інстытута імя А.С. Пушкіна – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”, фотапраекце філалагічнага факультэта “Мая сям’я – памяць пакаленняў”, а таксама аб працы студэнцкага педагагічнага атрада “Новае пакаленне”.
У канцы сустрэчы Андрэй Іванец даў моладзі параду любіць сваю краіну, усё рабіць сумленна і самааддана для яе росквіту.
Таксама Андрэй Іванавіч наведаў Інстытут Канфуцыя, залу судовых пасяджэнняў юрыдычнага факультэта і археалагічна-этнаграфічную экспазіцыю гістарычнага факультэта.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб