-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рада ўніверсітэта падвяла вынікі працы за 2014 год
23.01.2015 адбылася Рада ўніверсітэта, на якой былі падведзены вынікі навуковай, вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы кафедраў універсітэта і выкананне планаў павышэння кваліфікацыі.
Адзначана праца па ўкараненні адукацыйных стандартаў новага пакалення, аптымізацыі пераліку спецыяльнасцей на I і II ступенях вышэйшай адукацыі з улікам патрэб рэгіёна, арганізацыйна-метадычных і кадравых магчымасцей, а таксама ўзроўню рэнтабельнасці падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўніверсітэце (ажыццёўлены набор на новыя спецыяльнасці «Камп’ютарная фізіка» і «Сацыяльная педагогіка», спецыяльнасці практыка-арыентаванай магістратуры «Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі», «Сацыяльная псіхалогія»). Удасканальваецца сістэма ўзаемадзеяння ўніверсітэта з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па прыцягненні спецыялістаў да ўдзелу ў адукацыйнай дзейнасці, уключаючы падрыхтоўку вучэбных і метадычных распрацовак, што набліжае ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў да патрэб інавацыйнага развіцця галін эканомікі і сацыяльнай сферы. Актывізавалася дзейнасць кафедраў па падрыхтоўцы вучэбных выданняў з грыфам Міністэрства адукацыі ці профільнага ВМА, па ўкараненні ў адукацыйны працэс сучасных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных. Рэалізаваны новыя формы ідэалагічнай і выхаваўчай працы з навучэнцамі (практыка-арыентаваны праект «Стань лідарам», Рэспубліканскі студэнцкі форум па сацыяльнай падтрымцы дзяцей-сірот і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спартыўнае свята для замежных і беларускіх навучэнцаў «Мова спорту – мова дружбы» і інш.).
Прынята рашэнне аб мерах маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу (ПВС), кіраўнікоў кафедраў і факультэтаў, якія занялі лідарскія пазіцыі ў гадавым рэйтынгу па выкананні адпаведных паказчыкаў.
За навукова-даследчую дзейнасць будуць дыферэнцавана заахвочаны: работнікі з ліку ПВС, якія занялі першыя 15 месцаў у персанальным рэйтынгу ПВС; загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–9 месцы (У.У. Лосеў, У.А. Сенькавец, А.В. Матысік, А.М. Вабішчэвіч, Г.М. Казаручык, У.С. Секержыцкі, Л.В. Скібіцкая, А.І. Пашковіч, А.П. Грынько); дэканы, факультэты якіх занялі 1 месца (гістарычны, Н.П. Галімава), 2 месца (юрыдычны, А.М. Грыгаровіч), 3 месца (сацыяльна-педагагічны, Н.А. Леанюк); работнікі з ліку ПВС, якія маюць публікацыі ў выданнях, што ўваходзяць у базу Scopus і Web of Science і / або індэкс Хірша (h-index) (М.А. Багдасараў, Д.А. Будзько, М.П. Ярчак, Л.Г. Лысюк, А.П. Колбас, Н.Ю. Колбас, М.В. Ляўкоўская, І.І. Макаед, А.В. Матысік, У.А. Плецюхоў, А.Ф. Равінскі, А.М. Тарасюк , В.У. Трыгук, А.А. Трафімук, А.П. Худзякоў, А.В. Чычурын, У.В. Шымалаў); за арганізацыю навукова-даследчай працы студэнтаў (НДПС) будуць заахвочаны загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–3 месцы за арганізацыю НДПС (У.У. Лосеў, Г.М. Казаручык, Л.В. Скібіцкая).
За вынікі вучэбна-метадычнай, ідэалагічнай і выхаваўчай працы заахвочваюцца: работнікі, якія занялі першыя 15 месцаў у персанальным рэйтынгу ПВС; загадчыкі, кафедры якіх занялі 1–9 месцы (В.Б. Пераход, Л.В. Скібіцкая, Т.В. Нічышына, С.У. Панько, Г.М. Казаручык, У.У. Лосеў, В.Ю. Маскалюк, А.В. Матысік, Т.В. Сянькевіч); дэканы, факультэты якіх занялі 1 месца (філалагічны, В.А. Фелькіна), 2 месца (сацыяльна-педагагічны, Н.А. Леанюк), 3 месца (замежных моў, С.М. Севярын).
Прэс-служба ўніверсітэта