-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Ратуючы жыццё
25 верасня 2018 года ў нашым універсітэце праходзіў Дзень донара. Традыцыйна прыняць удзел у добраахвотніцкай акцыі выказалі жаданне многія студэнты і выкладчыкі, таму што ведалі: яны, якія вядуць здаровы лад жыцця, здольныя выратаваць не адно жыццё. У гэты дзень было здзейснена 57 здач крыві. Як адзначылі медыцынскія работнікі, гэта самы вялікі аб’ём крыві за апошнія чатыры гады, узяты ва ўніверсітэце.
Паколькі навучэнцы і работнікі БрДУ ужо не першы раз становяцца донарамі, яны заўсёды рыхтуюцца да гэтага, а менавіта прытрымліваюцца дыеты: за некалькі дзён да працэдуры забору крыві не ўжываюць у ежу смажанае, вострае, салёнае, малочныя прадукты, яйкі і фінікі, раніцай снедаюць і п’юць дастатковую колькасць вадкасці.
Медыцынскія работнікі звяртаюць увагу на тое, што для здаровага чалавека донарства карыснае. У людзей, якія рэгулярна здаюць кроў, значна зніжаецца рызыка анкалагічных, сардэчна-сасудзістых і іншых захворванняў. Здача крыві садзейнічае прадаўжэнню маладосці і спрыяе нармальнаму функцыянаванню арганізма, а абследаванне крыві на розныя інфекцыі перад працэдурай дазваляе кантраляваць стан здароўя.
Наступны забор крыві ў БрДУ запланаваны на кастрычнік.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба