-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рауль Алонса і Себасцьян Салват у БрДУ імя А.С. Пушкіна
Сустрэча студэнтаў БрДУ імя А.С. Пушкіна з галоўным трэнерам Брэсцкага гандбольнага клуба “Мяшкоў Брэст” Раулем Алонса і яго памочнікам Себасцьянам Салватам адбылася 26 мая. Яна арганізавана загадчыкам кафедры замежных моў Ларысай Максімук.
Асаблівасць мерапрыемства – у шматмоўнасці. Рауль Алонса і Себасцьян Салват валодаюць іспанскай, нямецкай і англійскай мовамі, круху гавораць на рускай. Пераклад з англійскай і нямецкай моў ажыццяўлялі студэнты факультэта замежных моў Ганна Свекла, Ліна Барысевіч, Надзея Валюкевіч, Дар’я Кавальчук і Кацярына Пашкевіч, а калі гучала іспанская мова, моўны бар’ер здымала студэнтка факультэта фізічнага выхавання Вікторыя Сімановіч. Як расказала Ларыса Міхайлаўна, сустрэча наладжана, каб пазнаёміць студэнтаў з цікавымі асобамі, а таксама для моўнай практыкі.
Гасцям задавалі пытанні пра выбар прафесіі, пра кар’еру і сям’ю. Рауль Алонса расказаў, што ў дзяцінстве хацеў запісацца на футбол, але спецыялісты параілі яму заняцца гандболам. А яшчэ планаваў стаць выкладчыкам вышэйшай школы, цікавіўся марской біялогіяй.
Студэнты распыталі гасцей пра спартыўны комплекс “Вікторыя”, працу ў Брэсце і “дух” прыхільнікаў гандбола. Даючы адказ, Рауль Алонса і Себасцьян Салват высока ацанілі ўмовы, створаныя для спартсменаў у нашым горадзе. На іх думку, у абласным цэнтры добрая база, мэтанакіраваныя ігракі і граматная праца трэнераў дазволіла паказаць свету, што ў Брэсце моцная гандбольная каманда.
А яшчэ з вуснаў студэнтаў прагучалі пытанні пра беларускую нацыянальную кухню, жанчын-спартсменаў, захапленні, асабістае жыццё і планы. Адказваючы на апошняе пытанне, Рауль Алонса і Себасцьян Салват зазначылі, што возьмуць кароткую паўзу, каб адпачыць, таму што сезон быў складаным, а пасля працягнуць працаваць ужо ў Германіі. Падзяліліся яны і сакрэтам поспеху – верыць у каманду і быць самім сабой.
Пасля гутаркі якая прайшла ў цёплай, душэўнай атмасферы, студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта Яўгенія Шчэрба выканала раманс “Дарогай доўгаю” на рускай і іспанскай мовах, што стала прыемным сюрпрызам для гасцей. На памяць пра сустрэчу ім уручылі сувеніры, пра якія паклапаціўся аддзел выхаваўчай працы з моладдзю. Падводзячы вынікі сустрэчы, Рауль Алонса і Себасцьян Салват падзякавалі Ларысе Максімук за прыемную сустрэчу. Яны пажадалі студэнтам заўсёды з аптымізмам ісці наперад, смела пераадольваць перашкоды і ніколі не апускаць рукі, бо ў жыцці надзвычай важна стаць самадастатковымі людзьмі. Трэнеры з задавальненнем сфатаграфаваліся з усімі, хто пажадаў.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб