-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Раённае метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў
18 лістапада 2014 года супрацоўнікі цэнтра «Прафарыенцір» прынялі ўдзел у працы раённага метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў «Роля класнага кіраўніка ў працы па прафарыентацыі і профільнай падрыхтоўцы вучняў», якое адбылося на базе ДУА «Сярэдняя школа г.п. Дамачава».
Пра новыя падыходы да прафарыентацыі расказала Марыя Сцяпанаўна Кавалевіч – кіраўнік Цэнтра «Прафарыенцір» БрДУ імя А.С. Пушкіна. Асаблівая ўвага была ўдзелена сучасным падыходам да арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюцца ў Цэнтры «Прафарыенцір»: кампетэнтнаснаму, дзейнасна-развіццёваму і поліпрафарыентацыйнаму.
Абмеркавалі магчымасць выкарыстання ў школе сучасных прафарыентацыйных тэхналогій: дыялогу, палілогу, імітацыйна-гульнявых і праектных тэхналогій, эўрыстычных метадаў і коўчынгавых тэхналогій.
Педагог-псіхолаг Цэнтра А.М. Дубіна паказала аўдыторыі прэзентацыю пра прафесіі і спецыяльнасці ўніверсітэта, а Ю.С. Рынкевіч правяла камп’ютарную дыягностыку і індывідуальнае псіхалагічнае кансультаванне вучняў Дамачаўскай СШ.
Вопытам арганізацыі прафарыентацыйных урокаў, экскурсій, тэматычных класных гадзін, бацькоўскіх сходаў, прафарыентацыйных трэнінгаў падзяліліся класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі, педагогі-псіхолагі і сацыяльныя педагогі раёна.
Вялікую цікавасць выклікаў майстар-клас па арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе.
Цэнтр «Прафарыенцір»