-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Разам весела крочыць
16 чэрвеня 2015 года па запрашэнні Брэсцкай абласной піянерскай арганізацыі на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога агульнаадукацыйнага ліцэя імя Машэрава педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыяй Васільеўнай Тарасюк, Аленай Мікалаеўнай Макарук, Наталляй Сяргееўнай Ануфрыкавай быў праведзены трэнінг па камандаўтварэнні «Разам весела крочыць...». Дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства аказалі студэнты 4-га курса факультэта фізічнага выхавання. Мэтай камандаўтваральнага трэнінгу стала стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць згуртаванню выхаванцаў рэспубліканскага лагера «Лідар-Патрыёт».
Лагер арганізаваны ў сувязі з сямідзесяцігоддзем Вялікай Перамогі, Годам моладзі, у мэтах фарміравання ідэйна-маральнай, грамадзянскай і патрыятычнай культуры падрастаючага пакалення. Удзел у трэнінгу прынялі 70 школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікам удалося бліжэй спазнаць адзін аднаго, атрымаць зарад бадзёрасці і аптымізму, вызначыць лідараў і весела правесці час.
Асноўнай часткай трэнінгу была праца выхаванцаў лагера ў групах: яны выбіралі капітана, прыдумлялі назву і дэвіз камандам, малявалі эмблемы. Паказаць лоўкасць і кемлівасць удзельнікі змаглі падчас правядзення брэйн-рынга, дзе яны малявалі, спявалі, танцавалі, выконвалі заданні на хуткасць і спрыт.
Заключным этапам камандаўтваральнага трэнінгу стала практыкаванне з элементамі цялеснай тэрапіі «Круг цяпла», дзе кожны змог атрымаць эмацыйную падтрымку і цяпло сяброў.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю,
педагог-псіхолаг Наталля Сяргееўна Ануфрыкава