-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальная алімпіяда па сусветнай гісторыі
26 снежня 2018 года адбылося падвядзенне вынікаў Рэгіянальнай алімпіяды па сусветнай гісторыі сярод старшакласнікаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, праведзенай на базе гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна. Арганізатарам алімпіяды ўжо ў пяты раз выступіла кафедра ўсеагульнай гісторыі. Правядзенне падобных мерапрыемстваў садзейнічае фарміраванню глыбокіх і сістэмных ведаў па гісторыі ў вучняў, іх усвядомленаму прафесійнаму выбару, умацаванню супрацоўніцтва з установамі агульнай сярэдняй адукацыі. Штогадовае правядзенне алімпіяд на гістарычным факультэце служыць падрыхтоўцы да трэцяга і заключнага этапаў рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі.
У гэтым годзе алімпіяда была прысвечана падзеям Першай сусветнай вайны, яе прычынам і наступствам. Асаблівасцю алімпіяды стала ўключэнне нароўні з класічнымі турамі (тэставы, тэарэтычны, мультымедыйны) эсэ-тура (творчы тур), у якім удзельнікам было прапанавана напісаць эсэ па адным з выказванняў грамадскіх і палітычных дзеячаў аб Першай сусветнай вайне. У працы ацэньваліся ўменне аргументавана абгрунтаваць выбар выказвання, творча выказаць свае погляды на праблему, карэктна аперыраваць гістарычнымі фактамі і тэрмінамі, рабіць высновы і абагульненні.
У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 73 прадстаўнікі з 31 навучальнай установы г. Брэста і Брэсцкага раёна. Па выніках алімпіяды наймацнейшымі былі прызнаны прадстаўнікі Ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста, Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава, Гімназіі № 1, Гімназіі № 5, Сярэдняй школы № 9, Сярэдняй школы № 26, Сярэдняй школы № 29, Сярэдняй школы № 30 імя Д.Б. Гвішыяні, Сярэдняй школы № 15, Сярэдняй школы № 16, Сярэдняй школы № 17, Сярэдняй школы в. Новыя Лышчыцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і пахвальнымі лістамі.
Кафедра ўсеагульнай гісторыі