-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэгіянальная алімпіяда па ўсеагульнай гісторыі
20 снежня 2019 года адбылося падвядзенне вынікаў Рэгіянальнай алімпіяды па ўсеагульнай гісторыі сярод старшакласнікаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій, праведзенай на базе гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. Гэта ўжо шостае штогадовае спаборніцтва юных знаўцаў гісторыі, арганізаванае кафедрай усеагульнай гісторыі.
Тэма алімпіяды гэтага года «Гарады ў гісторыі чалавецтва» невыпадковая, яна прымеркавана да тысячагадовага юбілею горада Брэста. Таму адным з заданняў спаборніцтва было напісанне эсэ «Брэст на скрыжаванні эпох і дарог». У працы ацэньваліся ўменне пастаноўкі мэты працы і абгрунтаванне яе актуальнасці, творчы характар успрымання і асэнсавання тэмы, пісьменнае выкарыстанне гістарычных фактаў і тэрмінаў, выразнасць і доказнасць асноўных палажэнняў працы. Навучэнцы паказалі не толькі свае веды па гісторыі роднага горада, але і неабыякавасць да праблем сучаснасці. Алімпіяда таксама ўключала класічныя туры: тэставы, тэарэтычны, мультымедыйны.
У інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел 68 навучэнцаў з 26 навучальных устаноў г. Брэста і Брэсцкага раёна. Па выніках алімпіяды наймацнейшымі былі прызнаны прадстаўнікі гімназіі № 2 г. Брэста, сярэдняй школы № 23, ліцэя № 1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста, сярэдняй школы № 26, гімназіі № 5 г. Брэста, гімназіі № 6 г. Брэста, сярэдняй школы № 9. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і пахвальнымі лістамі.
Кафедра ўсеагульнай гісторыі