-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове»
21 лютага 2017 года на філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальна-культурны кампанент у літаратурнай і дыялектнай мове”. Арганізатарам канферэнцыі была кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі. Вочны і завочны ўдзел у канферэнцыі ўзялі выкладчыкі, настаўнікі, аспіранты і студэнты з Беларусі (Брэст, Мінск, Віцебск, Мазыр, Гродна, Гомель, Пінск), Украіны (Вінніца) і Польшчы (Седльцэ).
Падчас пленарнага пасяджэння прагучалі даклады, якія закраналі розныя аспекты ўзаемадзеяння мовы і культуры. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч прааналізаваў семантыку зімовых з’яў прыроды ў кантэксце ўстойлівых адзінак. Спосабы ўтварэння індывідуальна-аўтарскіх слоў у мове твораў Яўгеніі Янішчыц былі акрэслены ў выступленні Аляксея Васільевіча Солахава, дацэнта кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. Прадметам аналізу ў дакладзе дацэнта кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Станіславы Антонаўны Каралевіч стаў прагматычны змест антрапоніма (асабовага імені ўласнага) у гаворцы вёскі Вулька Лаўская, што на Піншчыне. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання БрДУ Васіль Іванавіч Сянкевіч разгледзеў суадносіны этнічных элементаў і нацыянальнага кампанента мовы і маўлення. У дакладзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ Святланы Феадосьеўны Бут-Гусаім была акрэслена нацыянальна-культурная адметнасць антрапанімікону аўтабіяграфічнай прозы берасцейскіх пісьменнікаў – Георгія Марчука, Васіля Жуковіча, Мікалая Сянкевіча, Аляксея Філатава.
На пасяджэннях шасці секцый былі абмеркаваны такія пытанні, як нацыянальнамоўны кампанент у кантэксце мастацкіх і публіцыстычных твораў, нацыянальная адметнасць беларускай лексікі, нацыянальна-культурная спецыфіка моўнай адзінкі ў дыялектнай мове, беларускае імя ў лінгвакультуралагічным аспекце, этналінгвістычны і лінгвакраязнаўчы змест фразеалагічнай і парэміялагічнай адзінкі. У канферэнцыі ўзялі ўдзел настаўнікі Брэста і вобласці, якія разгледзелі выкарыстанне нацыянальна-культурнага кампанента пры выкладанні мовы і літаратуры ў школе і ВНУ.
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў.
Дзякуем усім удзельнікам канферэнцыі
і спадзяёмся на далейшыя плённыя сустрэчы!
Кафедра беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі