-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы»
10 красавіка 2019 года адбыўся чарговы Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы», які штогод арганізуецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. На семінары прысутнічалі больш за 20 настаўнікаў-філолагаў горада Брэста і вобласці.
У гэтым годзе семінар быў прысвечаны праблеме выкарыстання электронных сродкаў навучання (ЭСН) у працэсе навучання рускай мове ў сярэдняй школе. Адкрываючы семінар, кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства дацэнт В.Б. Пераход адзначыла, што інфарматызацыя адукацыі адпавядае яе змененым мэтам, якія патрабуюць абнаўлення метадаў, сродкаў і форм навучання.
Асноўны даклад зрабіла кандыдат педагагічных навук, дацэнт Г.В. Пісарук. Настаўнік-славеснік ДУА «СШ № 15 г. Брэста» – філіяла кафедры агульнага і рускага мовазнаўства – Г.А. Дэкола падзялілася з калегамі сваім багатым вопытам выкарыстання ЭСН у працэсе навучання рускай мове. Цікавасць у прысутных выклікала выступленне настаўніка-філолага ДУА «Гімназія № 4 г. Брэста» Т.А. Падута, якая расказала пра магчымасці электронных прэзентацый у працы па развіццю маўлення вучняў.
Выкарыстанне мультымедыяпрэзентацый падчас урока рускай мовы на этапе фарміравання ў вучняў новых паняццяў прадэманстравала студэнтка 4-га курса спецыяльнасці «Руская філалогія» філалагічнага факультэта Т. Лукашэвіч. «Інтэрнэт-рэсурсы як кампанент новых школьных падручнікаў па рускай мове» – гэтую тэму прапанавала ўдзельнікам семінара кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.А. Фелькіна. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л.А. Гадуйка пазнаёміла калег са школ і гімназій з электроннымі дапаможнікамі выкладчыкаў кафедры, якія могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы настаўніка-мовазнаўцы да вучэбных заняткаў і ў пазакласнай працы.
Падводзячы вынікі працы, удзельнікі семінара адзначылі, што выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці дазваляе вучням і настаўніку больш эфектыўна вырашаць задачы, што стаяць перад імі, у адпаведнасці з канцэпцыяй мадэрнізацыі адукацыі.
Напрыканцы семінара для гасцей-славеснікаў была арганізавана сустрэча з дэканам факультэта Т.В. Сянькевіч, экскурсія па факультэце і выступленне прафарыентацыйнай агібрыгады студэнтаў 3-га курса.
Кафедра агульнага і рускага мовазнаўства