-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальны навукова-метадычны семінар “Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы”
6 красавіка прайшоў чарговы Рэгіянальны навукова-метадычны семінар “Праблемы лінгвадыдактыкі ў святле новай адукацыйнай парадыгмы”, які штогод арганізоўваецца кафедрай агульнага і рускага мовазнаўства. На семінары прысутнічалі 25 настаўнікаў-філолагаў г. Брэста і вобласці.
У гэтым годзе семінар быў прысвечаны праблемным пытанням у навучанні вучняў сярэдняй школы марфеміцы і словаўтварэнню. Адкрыла семінар кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, дацэнт В.Б. Пераход.
Асноўны дакладчык – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўств Л.А. Гадуйка зрабіла агляд праблемных зон у навуковым словаўтварэнні. Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 17 г. Брэста Л.В. Барысава падзялілася з калегамі вопытам вырашэння праблемных пытанняў пры вывучэнні марфалогіі ў 6 класе. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Хадосаўскай базавай школы Камянецкага раёна В.М. Філосаф спынілася на праблемах вывучэння ўтварэння слоў розных часцін мовы ў 6–7 класах. Настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 24 г. Брэста Т.А. Шостак прааналізавала змест пытанняў па марфалогіі ў заданнях ЦТ.
Цікавым было выступленне студэнткі 3 курса аддзялення “Руская філалогія” А. Майсейчык, якая прапанавала відэаэкскурсію на матэрыяле мініяцюры А.І. Салжаніцына “Горад на Няве”.
Кафедра агульнага i рускага мовазнаўства