-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая школа: актуальныя праблемы навучання і выхавання»
2 лістапада 2018 года на псіхолага-педагагічным факультэце адбыўся рэгіянальны навукова-метадычны семінар «Сучасная пачатковая школа: актуальныя праблемы навучання і выхавання», які аб’яднаў выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў пачатковых класаў, магістрантаў і студэнтаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся дэкан псіхолага-педагагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт C.С. Кацэвіч і загадчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Г.М. Канцавая, якія адзначылі, што пачатковая школа становіцца тым месцам, дзе дзіця вучаць назіраць, думаць, разважаць, а самае галоўнае – дзіця вучаць вучыцца, пажадалі ўсім удзельнікам і гасцям семінара поспехаў у працы, наладжвання плённых творчых і рабочых кантактаў і выказалі ўпэўненасць, што семінар пройдзе ў канструктыўнай абстаноўцы абмену думкамі і прапановамі.
Усе прысутныя змаглі стаць удзельнікамі цікавай дыскусіі, якая разгарнулася ў ходзе абмеркавання пытанняў выкарыстання дыферэнцаваных заданняў на ўроках матэматыкі з мэтай фарміравання ў малодшых школьнікаў умення рашаць тэкставыя задачы (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска» Л.Ф. Барнатовіч), кампетэнтнаснага падыходу ў практыцы выкладання матэматыкі ў пачатковых класах (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Пінска» В.М. Гідрэвіч), тэсціравання як сродку арганізацыі кантролю ведаў вучняў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска» Г.В. Лебядзеўскай), актыўных метадаў і формаў работы на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «ВПК дзіцячы сад – пачатковая школа № 5 г. Брэста» А.М. Сіманюк), інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 10 г. Пінска» В.М. Федаровіч), паразважаць аб ролі творчых заданняў на ўроках рускай мовы пры падрыхтоўцы да напісання сачынення ў пачатковай школе (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гродна» К.А. Урбановіч), дыдактычных гульняў на ўроках рускай мовы ў папярэджанні арфаграфічных памылак (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска» Т.М. Кахавец), падумаць аб развіцці творчых здольнасцяў вучяў пачатковых класаў на ўроках літаратурнага чытання (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «ВПК дзіцячы сад – пачатковая школа № 5 г. Брэста» Н.М. Максімук), абмяняцца вопытам працы па развіцці пісьмовага маўлення вучянў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на ўроках рускай мовы шляхам напісання сачыненняў (выступленне настаўніка пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Гродна» С.М. Шышко) і інш.
На секцыях абмяркоўваліся актуальныя накірункі і аспекты развіцця сучаснай пачатковай школы: праблемы зместу і методыкі навучання малодшых школьнікаў рускай мове і літаратурнаму чытанню; сістэма навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў сучаснай пачатковай школе: вопыт і актуальныя праблемы; матэматычная і прыродазнаўчая адукацыя ў пачатковых класах; інавацыйныя падыходы да арганізацыі адукацыйнай дзейнасці.
Па выніках працы навукова-метадычнага семінара плануецца выданне зборніка матэрыялаў.
Аргкамітэт выражае ўдзячнасць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць і актыўны ўдзел у працы семінара.
Спадзяёмся на далейшыя плённыя сустрэчы!
Кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання