-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальны навукова-практычны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе»
17 сакавіка на кафедры беларускай філалогіі быў праведзены рэгіянальны навукова-практычны семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе». Мерапрыемства традыцыйна было прымеркавана да дня ўшанавання памяці прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай, вядомага беларускага лінгвіста, педагога, члена-карэспандэнта Акадэміі адукацыі Рэспублікі Беларусь, настаўніка не аднаго пакалення берасцейскіх філолагаў. Тэма семінара непасрэдна звязана з багатай навуковай і метадычнай спадчынай прафесара. У свой час Галіна Мікалаеўна стала аўтарам першага ў краіне беларускамоўнага падручніка па лінгвістычным аналізе тэксту, кіраўніком калектыву, які падрыхтаваў і выдаў дапаможнік «Праца з тэкстам на ўроку беларускай мовы». Многія іншыя даследаванні і выданні слыннага беларусіста таксама вылучаюцца адметным падыходам да вывучэння тэкстаў. З гаворкі пра кнігі Г. М. Малажай і пачаўся семінар. Пра іх распавяла арганізатар семінара, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Л. І. Яўдошына. Выступоўца таксама расказала пра тэкстацэнтрычнасць сучаснай гуманітарнай адукацыі і пазнаёміла прысутных са сваім вопытам правядзення філалагічнага аналізу верша Г. Бураўкіна «Настаўнікі не паміраюць…».
Усяго на семінары было агучана каля 40 дакладаў, у тым ліку стэндавых. Выкладчыкі, настаўнікі, магістранты і студэнты ў сваіх выступленнях звярталіся да аналізу апорных паняццяў тэксталогіі, закраналі праблемы тэкстацэнтрычнага падыходу ў выкладанні дысцыплін гуманітарнага цыкла ў вышэйшай і сярэдняй школе, разглядалі асаблівасці тэкстаўтваральнай дзейнасці і спецыфіку мастацкіх ідыялектаў, эксплікаваных аўтарскімі тэкстамі. Асаблівы водгук аўдыторыі выклікалі выступленні кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры беларускай філалогіі Галіны Мікалаеўны Ішчанка і магістранткі нашага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Мовазнаўства» Наталлі Аляксандраўны Дзенісюк. Галіна Мікалаеўна цікава і займальна расказала прысутным пра новыя падыходы ў выкладанні літаратуры ў школе, а студэнтка выпускнога курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)» Яна Дзерман пры гэтым прадэманстравала наглядныя метадычныя распрацоўкі, выкананыя пад кіраўніцтвам Г. М. Ішчанка. Н. А. Дзенісюк распавяла гаворку пра ўзроўні тэксту, якія вылучаюцца ў актуальным напрамку філалагічных даследаванняў – камунікатыўнай стылістыцы.
Семінар «Тэкст у парадыгме філалагічнай адукацыі ў вышэйшай і сярэдняй школе» прайшоў вынікова і даў магчымасць абмеркаваць зацікаўленай аўдыторыі актуальныя пытанні філалогіі, звязаныя з праблемамі даследавання рознага тыпу тэкстаў, а таксама падзяліцца каштоўным вопытам рэалізацыі тэкстацэнтрычнага падыходу ў філалагічнай адукацыі Брэсцкага рэгіёна.
Кафедра беларускай філалогіі