Рэгіянальны тур студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд

З 5 па 7 сакавіка 2019 года ў нашым універсітэце праходзіў рэгіянальны тур студэнцкай гандбольнай лігі сярод мужчынскіх каманд.

Зборная каманда БрДУ імя А.С. Пушкіна, укамплектаваная студэнтамі завочнай формы атрымання адукацыі (гульцамі каманды БГК-2), паслядоўна абыграла каманды Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (33:30), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта (22:20) і заняла першае месца.

Такім чынам, наша каманда з двума ачкамі выйшла ў міжрэгіянальны тур, што адбудзецца 4–7 красавіка.

Да спаборніцтваў каманду рыхтавалі: загадчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання К.І. Белы і выкладчык кафедры фізічнай культуры Э.М. Хіль.

Віншуем студэнтаў і іх трэнераў з поспехам!!!

Па матэрыялах факультэта фізічнага выхавання і спартыўнага клуба

Падзяліцца: