-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэгіянальны вучэбна-метадычны семінар «Гімнастыка ў сучаснай школе: стан, праблемы, перспектывы развіцця» і майстар-класы
3 красавіка 2019 года на базе спартыўнага комплексу (залы гімнастыкі) УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» адбыўся рэгіянальны вучэбна-метадычны семінар «Гімнастыка ў сучаснай школе: стан, праблемы, перспектывы развіцця» і майстар-класы па сучасных аздараўленчых тэхналогіях у практыцы фізічнага выхавання навучэнцаў розных кантынгентаў: школьнікаў, студэнцкай моладзі, дарослага насельніцтва.
У семінары і майстар-класах, арганізаваных кафедрай спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання сумесна з кафедрай фізічнага выхавання і спорту УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» і базавымі школамі г. Брэста, прыняў удзел прафесарска-выкладчыцкі склад дзвюх УВА г. Брэста і настаўнікі фізічнай культуры і здароўя школ Брэсцкага рэгіёна.
На семінары былі заслуханы даклады па вучэбна-метадычнай тэматыцы: танцавальна-гімнастычныя практыкаванні з прадметамі ў фарміраванні і зберажэнні здароўя навучэнцаў і студэнцкай моладзі; гімнастыка ў тыпавой вучэбнай праграме УВА; павышэнне эфектыўнасці ўрокаў «Фізічнай культуры і здароўя» сродкамі нетрадыцыйных відаў гімнастыкі; элементы кантролю на занятках па фізічнай культуры з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій; элементы дыхальнай гімнастыкі ў вадзе на занятках па фізічнай культуры; стаўленне студэнцкай моладзі да здаровага ладу жыцця і фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці; фізкультурна-спартыўныя і аздараўленчыя мерапрыемствы ў шосты школьны дзень: з вопыту работы УАСА Маскоўскага раёна горада Брэста і інш.
Удзельнікам семінара быў прапанаваны раздатачны матэрыял для выкарыстання ў практыцы фізічнага выхавання. Усе прысутныя не толькі азнаёміліся з методыкамі правядзення заняткаў, але і змаглі практычна выканаць прапанаваныя комплексы фізічных практыкаванняў на майстар-класах.
На мерапрыемстве адбыўся зацікаўлены дыялог, абмен перадавым айчынным і замежным вопытам па выкарыстанні сродкаў фізічнай культуры для фарміравання і зберажэння здароўя розных полаўзроставых груп насельніцтва, што спрыяюць паляпшэнню якасці адукацыйнага працэсу па фізічным выхаванні.
Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання