Рэктар БрДУ наведаў студэнцкi гарадок

Рэктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Юрый Голубеў 29 жніўня наведаў інтэрнаты студэнцкага гарадка. Юрый Пятровіч ацаніў іх гатоўнасць да пачатку навучальнага года, пракантраляваў працэс засялення старшакурснікаў і паразмаўляў з работнікамі студгарадка.

Штогод універсітэт працуе над паляпшэннем умоў пражывання іншагародніх студэнтаў. У гэтым годзе больш камфортна стане за кошт рассялення меншай колькасці студэнтаў у адзін пакой.

Студэнцкi гарадок універсітэта ўключае пяць жылых карпусоў. За летні перыяд у іх праведзены касметычны рамонт. БрДУ ўжо ветліва сустракае навучэнцаў і ўпэўнены ў тым, што інтэрнаты стануць для іх домам, у які хочацца вяртацца.

  

Падзяліцца: