Рэспубліканская акцыя «Добры дзень, першакурснік»

Рэспубліканская акцыя «Добры дзень, першакурснік» праходзіць у нашым універсітэце з 31 жніўня па 15 верасня. Яе арганізатарам выступіў Прафсаюзны камітэт студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна па ініцыятыве ЦК Беларускага прафсаюза адукацыі і навукі.

У рамках акцыі праходзіць прэзентацыя дзейнасці арганізацыі, сустрэчы першакурснікаў з прафсаюзным актывам, арганізоўваецца прыём студэнтаў у рады прафсаюзнага камітэта. Таксама спецыялісты і актывісты прафкама прымаюць непасрэдны ўдзел у засяленні першакурснікаў у інтэрнат.

Дарэчы, у канцы верасня будзе арганізавана экскурсія для першакурснікаў у Музей гісторыі горада Брэста.

Падзяліцца: