-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская канферэнцыя «Матэматычныя і фізічныя метады даследаванняў: навуковы і метадычны аспекты»
16-17 красавіка 2015 года ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна была праведзена Рэспубліканская канферэнцыя «Матэматычныя і фізічныя метады даследаванняў: навуковы і метадычны аспекты», прымеркаваная да 85-годдзя выдатнага фізіка і нобелеўскага лаўрэата Ж.І. Алфёрава.
Канферэнцыя была падзелена на 5 секцый, на якіх абмяркоўваліся як метадычныя, так і навуковыя праблемы сучаснай адукацыі і навукі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 169 дэлегатаў з Украіны і Рэспублікі Беларусь (з іх 2 члены-карэспандэнты НАН РБ, 10 дактароў навук і больш за 70 кандыдатаў навук). Было прачытана 125 дакладаў на секцыях. На пленарным пасяджэнні было прачытана 6 дакладаў:
- Г.М. Сендзер (Брэст, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, доктар педагагічных навук, прафесар): «Гісторыя станаўлення навукова-педагагічнай і матэматычнай школы на фізіка-матэматычным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна»,
- Я.В. Радына (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член карэспандэнт НАН Беларусі): «Размеркаванні і мнемафункцыі»,
- П.А. Вадап’янаў (Мінск, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, доктар філасофскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі): «Метадалогія глабальнага мадуліравання і прагназаванне бяспечнай будучыні»,
- В.В. Шапялевіч (Мазыр, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар): «Даследчыя праблемы ў фізіцы»,
- Н.У. Броўка (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар педагагічных навук, дацэнт): «Пра гісторыю развіцця электронна-вылічальнай тэхнікі ў Беларусі»,
- В.М. Волкаў (Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт): «Метады колькаснага мадэлявання анізатропнай дыфузіі слаістых асяроддзяў».