-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа»
16 верасня 2022 г. у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «1939 г. у гістарычным лёсе беларускага народа». Канферэнцыя, якая адбылася ў Год гістарычнай памяці і напярэдадні Дня народнага адзінства, прысвечаная святкаванню 83-й гадавіны скасавання несправядлівых умоў Рыжскага міру і кансалідацыі беларусаў у сладзе адзнінай дзяржавы, выклікала зацікаўленасць не толькі брэсцкіх вучоных-гісторыкаў, але і шырокага кола беларускіх навукоўцаў з Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна і Полацка.
На абмеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі было прапанавана шырокае кола пытаняў, якія раскрываюць разнастайныя аспекты праблемы, у тым ліку значэнне падзеленай Беларусі ў геапалітычнай архітэктуры Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, палітыку Польшчы, адміністратыўна-палітычнае становішча і сацыяльна-эканамічныя адносіны ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., грамадска-палітычныя і этнакультурныя працэсы ў заходніх рэгіёнах Беларусі ў складзе міжваеннай Польшчы, этнаканфесійнае і этнакультурнае ўзаемадзеянне на тэрыторыі беларуска-літоўка-польска-ўкраінскага памежжа. Заяўленыя і агучаныя больш чым 50 пленарных і секцыйных выступленняў яскрава ілюстравалі ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР як стрыжнёвую падзею айчыннай гісторыі ХХ стагоддзя і важны фактар міжнародных адносін у Еўропе, якая мае вялікае значэнне ў ідэйна-палітычным выхаванні грамадзян Рэспублікі Беларусь і ўмацаванні яе дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту.