Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі»

20–21 красавіка 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна на факультэце фізічнага выхавання адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спартыўнай трэніроўкі». Яе арганізатарам выступіла кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі, аспіранты, магістранты і студэнты розных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь: Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, настаўнікі сярэдняй школы № 14 г. Пінска і сярэдняй школы № 16 г. Пінска.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступіў прарэктар па навуковай працы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Яўгенавіч Будзько.

На пленарным і двух секцыйных пасяджэннях быў разгледжаны шырокі спектр актуальных праблем тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі ў розных відах спорту. Абмеркаванне дакладаў прайшло вельмі прадуктыўна, а ў асобных выпадках выклікала ажыўленую дыскусію.

У рамках канферэнцыі адбылася выстава навуковай літаратуры, навуковых прац выкладчыкаў і студэнтаў факультэта фізічнага выхавання «Навука, практыка, перспектывы фізічнай культуры і спорту».

Аргкамітэт канферэнцыі выражае вялікую падзяку ўсім удзельнікам канферэнцыі і выказвае ўпэўненасць у далейшым супрацоўніцтве.

Кафедра спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання

Падзяліцца: