Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»

21 кастрычніка 2016 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ТАА «Эполь Софт».

Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай працы і эканоміцы ўніверсітэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Будзько адзначыў вялікае значэнне навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі для развіцця прыгранічнага рэгіёна і пажадаў усім гасцям плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.

На пленарным пасяджэнні выступілі:

  • Ен Вернан (сузаснавальнік ТАА «ДыЭмТэх», заснавальнік кампаніі-распрацоўшчыка прыкладання PEN, інжынер-электронік, Швецыя) з дакладам на тэму «Connecting the world through internet of things»,
  • Aнджэй Чэрэпіцкі і Maцей Казлоўскі (прафесары Варшаўскага тэхнічнага ўніверсітэта, Польшча) з дакладам на тэму «Problemy wdrożenia systemu PRT-PODCAR w Polsce»,
  • Віталь Ахрымук (дырэктар ТАА «Гарадскія сеткавыя сістэмы», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Практычнае прымяненне сэрвісаў і высоканагружаных сетак»,
  • Аляксандр Царук (інжынер-праграміст ТАА «Эполь Софт», Брэст, Беларусь) з дакладам на тэму «Рэалізацыя мадэлі руху за лідарам з дапамогай невыразнай логікі»,
  • Андрэй Худзякоў (дацэнт кафедры ПМІ БрДУ імя А.С. Пушкіна) з дакладам на тэму «Аб набліжаным вылічэнні сярэдніх значэнняў функцыяналаў ад выпадковых гаусаўскіх працэсаў»,
  • Катажына Свярчэўская-Петрас і Мaрыуш Пыра (дацэнты Вышэйшай школы імя Яна Паўла II, Польшча),
  • Таццяна Сілюк і Алег Матысік (дацэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна) з дакладам на тэму «Рэалізацыя праекта МТП «Стварэнне трансгранічнай платформы «БІЗНЕСТРАНС» для заахвочвання і падтрымкі супрацоўніцтва паміж бізнесам і навуковымі ўстановамі»,
  • Вікторыя Цялятнікава і Ганна Несцерава (дацэнты Інстытута кіравання, Валгаград, Расія) з дакладам на тэму «Эканамічныя аспекты інавацыйнай прывабнасці сацыяльнай сферы».

Удзельнікі канферэнцыі працягнулі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі больш за 200 дакладаў.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Мазыра, Ельска і Ліды (Беларусь), Каменскага і Днепрапятроўска (Украіна), Валгаграда і Смаленска (Расія), Варшавы, Лодзі і Бялай Падляскі (Польшча), Лёвена (Бельгія) і Дананга (В’етнам). На завяршэнне ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.

Фізіка-матэматычны факультэт

Падзяліцца: