-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі»
15-16 кастрычніка 2014 года ва ўніверсітэце адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Вылічальныя метады, мадэлі і адукацыйныя тэхналогіі» пры падтрымцы рэзідэнта Парку Высокіх Тэхналогій Рэспублікі Беларусь ЗТАА «ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ».
Адкрываючы канферэнцыю, прарэктар па навуковай працы і эканоміцы ўніверсітэта, дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук Будзько Аляксандр Яўгеньевіч адзначыў вялікае значэнне для развіцця прыгранічнага рэгіёна навуковых даследаванняў удзельнікаў канферэнцыі і пажадаў усім удзельнікам плённай працы ў вырашэнні пастаўленых задач.
На пленарным пасяджэнні выступілі: Андрэй Уладзіміравіч Ліфенец, Дзяніс Вячаслававіч Хамічэнка (супрацоўнікі ЗТАА «ЭРЫКПОЛЬ БРЭСТ») з дакладам на тэму «Тэхналогія GSM. Мабільныя сеткі ў сучасным свеце»; Алег Віктаравіч Матысік (к. ф.-м. н., дацэнт, загадчык кафедры прыкладной матэматыкі і тэхналогій праграмавання) з дакладам на тэму «Адзін агульны прыём пабудовы ітэрацыйных працэдур рашэння некарэктных задач з самаспалучанымі аператарамі ў гільбертавай прасторы»; Таццяна Сяргееўна Сілюк (к. э. н., дацэнт, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной эканомікі) з дакладам на тэму «Трансгранічнае супрацоўніцтва як фактар стварэння платформы «БІЗНЕСТРАНС»».
Удзельнікі канферэнцыі працягвалі працу на васьмі секцыях, дзе абмеркавалі 145 дакладаў.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы г. Мінска, г. Гродна, г. Гомеля, г. Брэста, г. Мазыра, г. Баранавічы, г. Калінкавічы, г. Днепрапятроўска (Украіна), г. Днепрадзяржынска (Украіна), г. Сафонава (Расія), г. Бялай Падляскі (Польшча), а таксама настаўнікі і вучні агульнаадукацыйнага ліцэя імя П.М. Машэрава г. Брэста і школ г. Кобрына. У завяршэнне ўдзельнікі канферэнцыі выказалі падзяку арганізатарам навуковага мерапрыемства.
Фізіка-матэматычны факультэт