-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з цыклу «Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: праблемы арганізацыі»
Чарговая Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з цыклу «Гульні і забавы ў культуры правядзення вольнага часу дзяцей і моладзі: праблемы арганізацыі» была праведзеная кафедрай спартыўных дысцыплінаў 21 красавіка 2017 года згодна з універсітэцкім планам навуковых мерапрыемстваў на 2017 год. На гэты раз яна мела вочна-завочны характар, уключала ў сябе студэнцкую навуковую сесію, а матэрыялы на ўдзел былі прадстаўленыя навукоўцамі з дзевяці вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных установаў Беларусі, Польшчы і Украіны. Разам паступіла больш за 60 работ, якія пасля адпаведнай рэцэнзіі будуць надрукаваныя ў паканферэнцыйным зборніку.
Пленарныя паседжанні выклікалі дыскусіі перш за ўсё па тэматыцы, якая была прэзентаваная ў выступленнях, што датычыліся сацыяльна-арганізацыйных і гульнявых аспектаў спорту. Так, дацэнт Ул.П. Люкевіч працягнуў свае навуковыя даследаванні адносна ўплыву асобы на функцыянаванне і развіццё спорту, у прыватнасці, ролі прэзідэнта МАК на дзейнасць самой гэтай арганізацыі. Калі ў папярэднія гады дакладчыкам аналізавалася дзейнасць тагачасных кіраўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэту Деметрыюса Вікеласа і П’ера дэ Кубертэна, то на гэты раз у якасці аб’екта даследавання паўстала дзейнасць трэцяга прэзідэнта МАК Анры дэ Байле-Лятура. Ягоная неадназначная палітыка і кантакты з нацыянал-сацыялістамі Германіі ў перыяд 1933-42 гг. да гэтага часу падаюцца як вельмі небяспечныя для захавання сусветнага спорту ў цэлым. Вельмі змястоўным атрымаўся даклад дацэнта К.І. Белага, які сканцэнтраваўся на вызначэнні дынамікі паказальнікаў развіцця рухавых якасцяў юных гандбалістаў. Слухачы даведаліся пра тое, з якога ўзросту найлепш займацца гандболам, якія крытэрыі адбору прымаюцца пад увагу, а таксама пачулі пра далейшыя перспектывы развіцця гэтага віду спорту ў нашым рэгіёне на прыкладзе лепшага беларускага клубу БГК імя Мяшкова. Не менш цікавым выдалася выступленне дацэнта М.І. Прыступы, які ў суаўтарстве са сваім калегай з Гродна В.У. Грыгарэвічам прааналізаваў асноўныя тэндэнцыі развіцця валейболу ў ХХІ стагоддзі. Трэба прызнаць, што камерцыялізацыя, тактыка-тэхнічнае забеспячэнне, павелічэнне арсеналу тактыка-тэхнічных уменняў, падкрэсленая спецыялізацыя гульцоў, змена тактычных схемаў, узрастанне патрабаванняў да антрапаметрыі і атлетызму спартоўцаў відавочна паўплывалі на гэтую гульню. Што датычыцца іншых матэрыялаў, то тут, несумненна, звяртаюць на сябе ўвагу работы доктара М. Гвозды (Універсітэт імя Марыі Кюры-Складоўскай, г. Люблін, Польшча) «Спорт у кантэксце трансгрэсіі», а таксама дацэнта А.Р. Рафікавай (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, г. Мінск) «Фітнэс як накірунак у субкультуры моладзі: сапраўднае і несапраўднае».
Надзвычай актыўна прайшла таксама студэнцкая сесія. Вельмі высокі ўзровень выступленняў прадэманстравалі прадстаўнікі сацыяльна-педагагічнага факультэту нашага ўніверсітэту. Іх даклады былі структурна лагічна выбудаваны і суправаджаліся медыяльнай прэзентацыяй. Гэта перш за ўсё Таццяна Асавец, Марына Бацоха, Ірына Ільіна, Жана Клімовіч, Таццяна Кудынюк і Марыя Сегянчук. З работ, якія былі дасланыя на адрас Арганізацыйнага камітэту, вызначаецца тэматыка даклада студэнткі IІ курса факультэта польскай філалогіі Дзяржаўнай вышэйшай прафесійнай школы (г. Хэлм) Агнэшкі Маліноўскай пад назвай «Natura Challenge – гульні на прыродзе як спалучэнне спорту і навукі».
Т.В. Трафімава, выкладчык кафедры філасофіі