-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па праграмаванні
2-4 лістапада 2016 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (Мінск) адбыліся XIX камандныя спаборніцтвы па праграмаванні сярод студэнтаў Заходняга рэгіёна (1/4 фіналу сусветнага першынства). Гэтае мерапрыемства разглядаецца ВНУ Беларусі як Рэспубліканская студэнцкая алімпіяда па праграмаванні. У названых прэстыжных спаборніцтвах прынялі ўдзел і дзве каманды фізіка-матэматычнага факультэта нашага ўніверсітэта.
Праграма алімпіяды прадугледжвала праектаванне алгарытмаў і праграм на мовах высокага ўзроўню. Спаборніцтвы праводзіліся па схеме спаборніцтваў АСМ. Студэнтам было прапанавана 12 алгарытмічных задач, якія неабходна было рашыць за 5 гадзін. Згодна з рэгламентам кожнай камандзе даваўся толькі адзін камп’ютар. Перамога прысуджалася зборнай, якая рашыла найбольшую колькасць задач за найменшы час.
Трэці год запар адна з каманд фізіка-матэматычнага факультэта ў складзе студэнтаў 4 курса Собіна Уладзіслава Андрэевіча, Пацёмкіна Антона Ігаравіча і Пеўкіна Дзяніса Яўгенавіча (кіраўнік і трэнер каманды – старшы выкладчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Кандрацюк Аляксандр Пятровіч) атрымала дыплом 3 ступені і выйшла ў паўфінал XIX каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў снежні 2016 года.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у паўфінале!
Дэканат фізіка-матэматычнага факультэта