Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота

14 мая ў Мінску ўпершыню прайшла Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота. У Палацы спорту размясцілася выстава, удзельнікамі якой сталі ўсё 52 ВНУ Беларусі. Тут была арганізавана работа кансультацыйнага пункта, дзе спецыялісты Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў давалі тлумачэнні будучым абітурыентам адносна правядзення цэнтралізаванага тэставання і ўступнай кампаніі. Завяршыў мерапрыемства гала-канцэрт рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

Прадстаўнікі прыёмнай камісіі БрДУ імя А.С. Пушкіна А.А. Бурык, А.М. Дубіна, Д.У. Грыцук і А.А. Чаркасаў прэзентавалі на выставе экспазіцыю нашага ўніверсітэта. На яе стэндах былі размешчаны метадычныя распрацоўкі, буклеты, інфармацыйныя матэрыялы для абітурыентаў. Секцыя выклікала вялікую цікавасць у гасцей свята.

На канцэртнай пляцоўцы каля Палаца спорту выступілі Уладзіслаў Бондар і Марыя Крачко (філалагічны факультэт) з песняй «Гімн моладзі». Адным з вядучых вечарыны быў Аляксандр Ментуз (факультэт фізічнага выхавання). Ганаровае права адкрыць канцэрт «АРТ-вакацый» было дадзена нашым студэнтам са студыі эстрадных спеваў «Ступені» (кір. Л.І. Борсук). Іх песня «Мір усім» у суправаджэнні танцавальнага флэш-мобу з чатырох ВНУ зарадзіла залу пазітыўным настроем.

Ганаровымі гасцямі свята сталі міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, старшыня журы «АРТ-вакацый» Ірына Дарафеева. Па выніках правядзення фестывалю «АРТ-вакацыi – 2016» Брэсцкая вобласць была ўганаравана Гран-пры «За высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю». Узнагарода была ўручана начальніку ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Прасмыцкаму Юрыю Мікалаевічу.

Наш універсітэт быў адзначаны 29 дыпломамі.

  • Дыплом I ступені:
    • Студыя эстрадных спеваў «Ступені» ў намінацыі «Ансамбль эстраднай песні» (кіраўнік Борсук Ларыса Іванаўна);
    • Холапава Аляксандра ў намінацыі «Саліст-вакаліст акадэмічнага напрамку»;
    • Студыя народных спеваў у намінацыі «Фальклорная група» (кіраўнік Ефімовіч Кацярына Аляксандраўна);
    • Семянюк Андрэй у намінацыі «Саліст-вакаліст акадэмічнага напрамку»;
    • Іванюк Віктар у намінацыі «Выканаўца твораў народнай музыкі»;
    • Віркоўскі Данііл у намінацыі «Чытальнік»;
    • Ментуз Аляксандр і Баранчук Марына ў намінацыі «Конферанс».
  • Дыплом II ступені
    • Стаін Цімафей і Прыбытка Яніна ў намінацыі «Група бальнага танца».
  • Дыплом III ступені
    • Студэнты сацыяльна-педагагічнага факультэта ў намінацыі «АГІТБРЫГАДА» (кіраўнікі Сакалова Таццяна Васільеўна, Леанюк Надзея Аляксандраўна, Галіноўская Ганна Аляксандраўна).
  • Дыплом І ступені ў намінацыі «Масавы танец. Live – удзел» рэспубліканскага інсайт-праекта «ПРО-вакацыі»:
    • Студыя сучаснага танца «One Way» (кіраўнік Мартынюк Юлія Дзімірціеўна);
    • Зборная студэнтаў усіх факультэтаў універсітэта;
    • Творчы калектыў студэнтаў юрыдычнага факультэта (кіраўнік Марына Масюк).

Пераможцы рэспубліканскага інтэрактыўнага праекта «РЭЦЫТАЦЫЯ»

  • Дыплом II ступені:
    • Віркоўскі Данііл (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч));
    • Канановіч Павел (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч));
    • Аксёнава Анастасія (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч));
  • Дыплом III ступені:
    • Святлана Жыгар (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч));
    • Каралевіч Міхаіл (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч));
    • Пукала Вадзім (тэатральны гурток філалагічнага факультэта «Эпізод «У нескладовік» (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Шчэрба, відэаматэрыял Хрыстафораў Уладзімір Сяргеевіч)).

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці «АЎТОГРАФ»

  • Дыплом II ступені:
    • Вабішчэвіч Мікалай у намінацыі «Паэзія»;
    • Дэбіш Алёна ў намінацыі «Проза»;
    • Дэбіш Алёна ў намінацыі «Публіцыстыка».
  • Дыплом III ступені:
    • Сільвестрава Таццяна ў намінацыі «Паэзія»;
    • Самасюк Наталля ў намінацыі «Паэзія».

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу сучаснай лічбавай творчасці «АРТ-ПАРТАЛ»

  • Дыплом І ступені:
    • Каваленка Ілья ў намінацыі «Рэкламны ролік»;
    • Каваленка Ілья ў намінацыі «Відэафільм».
  • Дыплом III ступені
    • Каваленка Ілья ў намінацыі «Рэкламны ролік».

Віншуем пераможцаў!

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: