Рэспубліканская ўніверсіяда па пауэрліфтынгу – 2021

З 4 па 7 мая ў г. Горкі прайшлі фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2021 па класічным пауэрліфтынгу, у якіх прынялі ўдзел 16 каманд устаноў вышэйшай адукацыі. Добра выступіла на гэтых спаборніцтвах каманда нашага ўніверсітэта: усе ўдзельнікі ў сваіх вагавых катэгорыях падымаліся на п’едэстал гонару.

Палтарацкая Арына Шульган Арына Калпікова Вераніка

Вось імёны пераможцаў:

Палтарацкая Арына, III курс, фізіка-матэматычны факультэт – I месца ў практыкаванні “жым лежачы”, II месца ў трохбор’і;

Шульган Арына, III курс, сацыяльна-педагагічны факультэт – II месца ў трохбор’і, III месца ў практыкаванні “жым лежачы”;

Калпікова Вераніка, IV курс, факультэт фізічнага выхавання – II месца ў практыкаванні “жым лежачы”;

Антанюк Уладзіслаў Антанюк Уладзіслаў, Стралец Віталь III курс, фізіка-матэматычны факультэт – II месца ў практыкаванні “жым лежачы”;

Стралец Віталь, I курс, факультэт фізічнага выхавання – II месца ў практыкаванні “жым лежачы”.

Мы шчыра віншуем нашых сяброў, а таксама прадстаўніка каманды, старшага выкладчыка кафедры лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту Ігара Іосіфавіча Глебіка і трэнера каманды, педагога дадатковай адукацыі спартыўнага клуба Аляксандра Мікалаевіча Казулька!

Жадаем поспехаў у будучым!

Спартыўны клуб

Падзяліцца: