Рэспубліканскі моладзевы форум «Лідар»

5 чэрвеня 2015 года ў Мінску прайшоў Рэспубліканскі моладзевы форум «Лідар», які аб’яднаў больш за сто лідараў першасных арганізацый грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», якія прадстаўляюць вучнёўскую, студэнцкую і працоўную моладзь з усіх рэгіёнаў краіны. Дэлегатам ад нашага ўніверсітэта стала студэнтка другога курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» Валерыя Еўцюхова.

Адкрыццё форуму адбылося ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, дзе ў ходзе адкрытага дыялогу з яго старшынёй Міхаілам Мясніковічам удзельнікі змаглі даведацца аб галоўных напрамках работы з кадрамі, асноватворных прынцыпах, якія рэалізуюцца органамі дзяржаўнага кіравання ў дачыненні да кадравай палітыкі. Далей праца форуму працягнулася на СААТ «Камунарка», дзе адбылася азнаямляльная экскурсія па прадпрыемстве, інтэрактыў «Моладзевы лідар як асоба» і майстар-клас па камандаўтварэнні з элементамі трэнінгу «Прамоўніцкае майстэрства». Форум завяршыўся таварыскім матчам па футболе паміж удзельнікамі форуму і прадстаўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Валерыя Еўцюхова, удзельніца форуму
2 курс, спец. «Турызм і гасціннасць»

Падзяліцца: