Рэспубліканскі спартыўны фестываль «Старт пакаленняў»

27 мая 2016 года ў нашым універсітэце быў праведзены рэспубліканскі фестываль «Старт пакаленняў». У фестывалі прынялі ўдзел больш за 250 чалавек: вучні сярэдняй школы № 9 г. Брэста, студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна і БрДТУ, а таксама выхаванцы дзіцячага садка № 24 г. Брэста. Агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, арганізацыяй і правядзеннем Фестывалю ажыццяўлялася кафедрай фізічнай культуры.

Асноўныя мэты мерапрыемства – садзейнічаць развіццю масавага фізкультурна-спартыўнага руху, спрыяць фарміраванню здаровага ладу жыцця дзяцей дашкольнага ўзросту, іх бацькоў, навучэнцаў і работнікаў вышэйшых навучальных устаноў г. Брэста, а таксама фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці маладога пакалення.

Кафедра фізічнай культуры

Падзяліцца: