-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Рынга: лідар на вышыні
Пяты этап University Ringo Open-2014/15 05.03.2015 прайшоў у захапляльнай барацьбе. На пазіцыі лідара ў спаборніцтвах Ільі Ліштвана па чарзе прэтэндавалі Дзмітрый Капылоў і Ілья Кандратовіч. Першы – у гульні групавога турніру, калі лік у партыі доўгі час быў роўным, але ў выніку Ілья ўсё ж такі дамогся свайго ў самым канцы гульні – 12:10. Другі – стварыў невялікую сенсацыю, выйшаўшы ў фінал.
Аднак спачатку пра групавыя баталіі. Асноўная барацьба разгарнулася за месцы ў чацвёрцы, якія даюць права пазмагацца ў паўфінальных паядынках. Гэта ўдалося тром ужо згаданым рынгістам, а таксама Аляксандру Молашу, які далучыўся да іх. Гульні на гэтым этапе мелі даволі настойлівы характар. Аднак калі больш рэйтынгаваму Ільі Ліштвану атрымалася адолець Молаша з лікам 11: 9, то ў другой пары Ілья Кандратовіч з такім жа вынікам перамог Дзмітрыя Капылова, які пасля выйграў матч за трэцяе месца. А вось фінал атрымаўся інтрыгуючым. Нечакана для ўсіх наперад імкліва вырваўся Кандратовіч, які павёў у ліку 7: 2. Такі адрыў практычна гарантуе перамогу ў кожным матчы. Але тут у гульню ўмяшалася псіхалогія. Кандратовіч, адчуўшы блізкую перамогу, стаў недапушчальна памыляцца, чым тут жа скарыстаўся Ліштван. Ён перахапіў ініцыятыву, стаў выкарыстоўваць высокія падачы і кароткія кідкі пад сетку, чым шмат у чым дэзарыентаваў свайго саперніка, і ў канчатковым выніку дамогся перамогі 11: 9 не толькі ў матчы, але і ў спаборніцтвах Пятага этапу.
У выніку першая тройка спаборніцтваў набыла наступны выгляд: Ілья Ліштван, Ілья Кандратовіч і Дзмітрый Капылоў. А ў агульным рэйтынгу University Ringo Open 2014/15 пасля пяці праведзеных тураў вядучыя месцы займаюць:
1. Ілья Ліштван – 46 балаў
2-3. Дзмітрый Капылоў і Аляксандр Мінкевіч – па 28 балаў
4. Аляксандр Гардзяюк – 23 балы
5. Станіслаў Куліна – 18 балаў
6. Віталь Іванюк – 16 балаў
Шосты этап University Ringo Open 2014/15 адбудзецца ў канцы сакавіка гэтага года.
Міхаіл Кепцюха,
студэнт 4 курса факультэта фізічнага выхавання,
капітан зборнай універсітэта па рынга