«Салодкі Новы год»

19 снежня ў межах дабрачыннай акцыі «Салодкі Новы год» студэнты псіхолага-педагагічнага факультэта спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» павіншавалі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія выхоўваюцца ў ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі «Веда» Маскоўскага раёна г. Брэста».

Навагодняя акцыя праводзілася пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі Г.М. Ткачук. Студэнты, пераапрануўшыся ў казачных персанажаў, вадзілі з дзецьмі карагоды, праводзілі забаўныя конкурсы, гульні. Усе маленькія ўдзельнікі акцыі атрымалі ад студэнтаў псіхолага-педагагічнага факультэта салодкія падарункі і мяккія цацкі ручной работы.

Кафедра педагогікі сацыяльнай і пачатковай адукацыі

Падзяліцца: