Самы галоўны баль краіны

23 чэрвеня 2017 года ў Палацы Незалежнасці ў Мінску прайшоў Рэспубліканскі выпускны баль з удзелам Кіраўніка дзяржавы, які сабраў больш за 200 лепшых прадстаўнікоў студэнцтва Беларусі: лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта, пераможцаў розных алімпіяд і конкурсаў, выдатнікаў вучобы, актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця. Сярод іх былі і нашы выпускнікі.

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна на бале прадстаўлялі: Гаўрыленка Кірыл (гістарычны факультэт), Дубянецкая Марыя (псіхолага-педагагічны факультэт), Паляціла Ірына (факультэт фізічнага выхавання), Ганатоўская Аляксандра (фізіка-матэматычны факультэт), Лосеў Ілья (юрыдычны факультэт). Ілья таксама быў узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «за выдатныя поспехі ў вучобе, узорныя паводзіны, актыўны ўдзел у навукова-даследчай дзейнасці і грамадскім жыцці».

Па традыцыі на гэтай урачыстасці было выказана, напэўна, самае важнае для выпускнікоў пажаданне – слова Прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка заклікаў моладзь ставіць амбіцыйныя мэты, не баяцца складаных задач, зарабляць аўтарытэт і працоўны вопыт.

Т.М. Кошык, кіраўнік АВП

Падзяліцца: