Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба запрашае першакурснікаў

З 1 па 9 верасня ва ўніверсітэце праходзіць цыкл сустрэч першакурснікаў са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Мэта мерапрыемстваў – стварэнне ўмоў для паспяховай адаптацыі студэнтаў, знаёмства іх з дзейнасцю службы, а таксама ўзаемадзеянне спецыялістаў і студэнтаў.

7 верасня ўдзельнікамі гутаркі сталі студэнты філалагічнага факультэта. Педагог-псіхолаг Вікторыя Васільеўна Тарасюк пазнаёміла іх з дзейнасцю сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, а таксама правяла некалькі трэнінгавых практыкаванняў на згуртаванне і ўзаемадзеянне.

Падзяліцца: