-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Савет універсітэта
На Савеце ўніверсітэта, які прайшоў 27 мая, рэктар Ганна Сендзер ўзнагародзіла юбіляраў, пераможцаў універсітэцкага канкурсу «Майстар практычных заняткаў», каманду БрДУ імя А.С. Пушкіна за паспяховае выступленне ў фінале грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» і пераможцаў Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-art.by».
За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, дасягненні ў навуковай і навукова-даследчай дзейнасці, эфектыўнае метадычнае забеспячэнне вучэбнага і выхаваўчага працэсу Ганна Мікалаеўна ўручыла Грамату ўніверсітэта старшаму выкладчыку кафедры сацыяльнай працы Наталлі Чайчыц. Граматай універсітэта за шматгадовую добрасумленную працу, поспехі, дасягнутыя ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, фізкультурна-аздараўленчай працы і грамадзянскім выхаванні студэнтаў узнагароджаны выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін і методык іх выкладання Сяргей Родзін.
Пераможцамі ўніверсітэцкага конкурсу «Майстар практычных/лабараторных заняткаў» сталі старшы выкладчык кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Святлана Мікалаеўна Ткач і старшы выкладчык кафедры сацыяльнай працы Ганна Юр'еўна Ульянава (1-е месца), выкладчык кафедры нямецкай філалогіі і лінгвадыдактыкі Аляксандра Васільеўна Гусева (2-е месца), старшы выкладчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства, магістр філалагічных навук Кацярына Яўгенаўна Вярцейка (3-е месца).
Намінацыю прафкама выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта «Індывідуальнасць, крэатыўнасць і ўменне ствараць свежыя ідэі» атрымала старшы выкладчык кафедры фізічнай культуры Наталля Сцяпанаўна Мілашук. Астатнія намінацыі размеркаваліся наступным чынам:
– «Вернасць традыцыям і мудрасць рашэнняў» – дацэнт кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Уладзімір Васільевіч Шымалаў;
– «Творчы пошук» – старшы выкладчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін Людміла Алегаўна Шарайзіна;
– «Метадычная «разыначка» – старшы выкладчык кафедры заалогіі і генетыкі Наталля Фёдараўна Кавалевіч;
– «Педагагічны аптымізм» – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Пётр Іванавіч Гарбуль.
У фінале грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!» каманда ўніверсітэта, прадстаўнікамі якой былі студэнты гістарычнага факультэта і факультэта фізічнага выхавання і турызму, заняла другое месца і перамагла ў намінацыі «Знаўцы роднай зямлі» і «Разам – у абарону жыцця, духоўнасці і сямейных каштоўнасцей».
Вынікі “Fest-art.by“ наступныя:
– у рэспубліканскім конкурсе відэаматэрыялаў і арт-мерапрыемстваў «Музыка маёй зямлі – музыка майго сэрца» дыпломам І ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі клуба «Дыялог культур» Айгуль Эсенава, Агмыр Ахмядзіеў, Айгуль Анаева, Пена Мірмамедаў, Мердан Атамырадаў і Сулейман Хумедаў (кіраўнік Зінаіда Ляўчук).
– у рэспубліканскім конкурсе відэаролікаў «Арт-дайджэст – час магчымасцей» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны ўдзельнікі клуба «Дыялог культур» Айгуль Эсенава і Агмыр Ахмядзіеў (кіраўнік Зінаіда Ляўчук);
– у рэспубліканскім конкурсе відэаролікаў «Арт-дайджэст – час магчымасцей» дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны салісты вакальнай студыі «Золак» Арслан Таймазаў і Даянч Тыркішаў (кіраўнік Юлія Рахта);
– УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» ўзнагароджана дыпломам за актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі.
Віншуем усіх з дасягненнямі і жадаем новых поспехаў!
Юлія Воўк, студклуб